Першы электрамабіль беларускай вытворчасці прэзентуюць летам

Першы электрамабіль беларускай вытворчасці прэзентуюць летам. Аб гэтым заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Вытворчасць экалагічнага электрамабіля плануецца на базе сумеснага беларуска-кітайскага прадпрыемства па зборцы аўтамабіляў. Імпартным будзе толькі корпус, а вось начынне айчыннае.
Ужо вясной у Мінску запусцяць першую лінію электробусаў. Будуць працаваць два дзясяткі машын, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
А вось у Гродне запускаецца лінія грамадскага транспарту, на якую выйдуць тралейбусы са значным аўтаномным ходам. Частку маршруту такі тралейбус (распрацоўка прадпрыемства "Белкамунмаш") будзе ехаць на акумулятарах, частку — як звычайны тралейбус, інфармуе БЕЛТА.