Першая лінія мінскага метро не працавала каля 10 хвілінаў

Па словах прэс-сакратара сталічнага метрапалітэна Андрэя Кузьміна, машыніст на гэтай станцыі не змог пачаць рух цягніка. Праз гэта ўсе цягнікі былі спыненыя.

Спецыялісты пазней высветляць дакладную прычыну непаладак цягніка на "Малінаўцы", дадаў прэс-сакратар у каментары агенцтву БЕЛТА.

Фота — belta.by