Ператрус у Наталлі Зданевіч ладзілі супрацоўнікі КДБ
Ператрус у Наталлі Зданевіч скончаны. Ён праходзіў па месцы яе прапіскі — у доме бацькоў. Самой дзяўчыны там не было.
“Прыйшлі з КДБ а 6-й раніцы. Нічога не забралі. Глядзелі, якія кнігі стаяць”, — расказала Наталля ў каментары Еўрарадыё.
З чым звязаны візіт сілавікоў, яна не ведае. У офісе “Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці”, дзе яна працуе, ператрусу не было.