Ператрус у кіраўніцы праектаў “Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці”
У Беларусі працягваецца "зачыстка" НДА. Сёння ў Брэсце праходзіць ператрус у Наталлі Зданевіч, кіраўніцы праектаў “Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці”.
Фонд быў створаны ў 2013 годзе. Гэта грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае намаганні міжнародных экспертаў па вывучэнні спадчыны Брэста і Брэсцкай крэпасці, ініцыюе архіўныя даследаванні, спрыяе папулярызацыі гісторыі ў новых сучасных фарматах.
Маштабныя ператрусы ў офісах грамадскіх арганізацый па ўсёй краіне прайшлі два тыдні таму. Пасля гэтага ўлады пачалі працэс ліквідацыі больш як 50 НДА.