Праваабаронцы паведамляюць пра чарговыя ператрусы ў Дзяржынску
Ператрус, ілюстрацыйнае фота
У Дзяржынску праходзіць чарговая хваля ператрусаў. Папярэдняя хваля ператрусаў і затрыманняў адбылася тыдзень таму.
Гэтым разам, як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", сілавікі ладзяць ператрусы пераважна ў людзей, якія пакінулі Беларусь. Вядома пра як мінімум чатыры такія выпадкі. Пры гэтым ёсць інфармацыя пра выпадкі ператрусаў у людзей, якія застаюцца на радзіме.
Праваабаронцы адзначаюць, што пратаколы ператрусаў складаюць у адным асобніку, на рукі людзям нічога не аддаюць.