У рэдакцыях незалежных рэгіянальных СМІ прайшлі ператрусы

Ператрусы ў рэгіянальных СМІ

Ператрусы ў рэгіянальных СМІ / АНТ

Сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў рэгіянальныя СМІ — "Вячэрні Бабруйск", "Бабруйск Інфо", "УзГорак" і "Вольнае Глыбокае". Сюжэт пра гэта з'явіўся ўвечары на тэлеканале АНТ. Паведамляецца, што ператрусы прайшлі яшчэ ў канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Допыты рэдактараў рэгіянальных медыя паказалі ў тэлесюжэце. Прапагандыст Ігар Тур паведаміў, быццам выданні вінаватыя ў тым, што атрымлівалі грошы ад нямецкай амбасады "за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію".

Сцвярджаецца, што амбасада Германіі з 2020 года выдаткавала на гэтыя мэты каля 226 тысяч долараў.

Таксама Тур заявіў, што пры ператрусе ў кватэры галоўнага рэдактара "Вячэрняга Бабруйска" Валянціна Сысоя знайшлі "пнеўматычную вінтоўку і пісталет, імітацыйную гранату, візітоўкі ўсякіх немцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.