Пенсіянерка правяла 18 сутак у ІЧУ і стала падазраванай па крымінальнай справе

Алена Гнаук / TUT.by
Алена Гнаук / TUT.by

Справа па артыкуле 342 КК Беларусі распачатая ў дачыненні да 63-гадовай пенсіянеркі з Брэста. На мінулым тыдні Алена Гнаук выйшла на свабоду, правёўшы 18 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Цяпер яе падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. 

Са слоў Аляксандры, дачкі затрыманай, падставай для крымінальнага пераследу маглі паслужыць падзеі 13 верасня. У нядзелю ўдзельнікі пратэсту вадзілі карагоды на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Брэсце. Людзей разганялі вадамётам. Вядома, што па гэтым факце было заведзена не менш за 20 крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.