Пазняк: перамены будуць бліжэйшым часам, я ў гэтым яшчэ паўдзельнічаю

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк / Белсат

Лідар руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазняк упэўнены, што ў Беларусі неўзабаве адбудуцца перамены. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю "Белсату".

"Яны будуць абавязкова. Так жыццё пабудавана. Не трэба ніякай веры мець. Проста трэба ведаць, як пабудавана жыццё. Народ вечны. А чалавек абмежаваны сваім лёсам. 70-80, ну 100 гадоў. Усё! (...) Гэта ўсё абавязкова пераменіцца бліжэйшым часам, нават калі не будзе нейкіх кардынальных падзей, звязаных з ламаннем існуючых парадкаў".

Пазняк дадаў: "трэба як кітайцы глядзець наперад і ўмець чакаць". 

"... яшчэ будзе. І будзе вельмі хутка. Я думаю, я яшчэ ў гэтым паўдзельнічаю", — сказаў Пазняк.

"Ідэя Х" з Зянонам Пазняком

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.