Пажар у Мінскім заапарку
Узгаранне ў заапарку / t.me/mchs112by/
25 верасня здарыўся пажар у Мінскім заапарку. Як паведамляюць ратавальнікі, узгаранне адбылося ў будынку стайні па вуліцы Ташкенцкай. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС, пажар ліквідаваны.
Жывёлы не пацярпелі — супрацоўнікі заапарка паспелі вывесці іх са стайні.