Павышэнне заробкаў і інфляцыя? Чаго чакаць беларусам у агляднай будучыні

Эканаміст BEROC Анатоль Харытончык / belmarket.by
— Паводле вынікаў гэтага года, дзякуючы больш мяккім грашова-крэдытных умовам, чакаецца, што ВУП у Беларусі вырасце на 2-3%, — пра гэта распавядае эканаміст BEROC Анатоль Харытончык.
Якія яшчэ сюрпрызы паднясе беларуская эканоміка ў 2024 і 2025 гадах?
Па словах эксперта, у будучыні працягнуць расці як унутраны інвестыцыйны попыт, так і спажывецкі. Пры гэтым экспарт аслабне ў сувязі з узрослай канкурэнцыяй на расійскім рынку, паслабленнем дынамікі попыту ў Расіі, а таксама з-за дасягнутай поўнай загрузкі вытворчых магутнасцяў беларускай прамысловасці і з-за дэфіцыту работнікаў.
Эканоміка перагрэецца яшчэ больш
— Стымуляванне ўнутранага попыту пры абмежаваным патэнцыяле пашырэння вытворчасці будзе выяўляцца ў падтрыманні істотнага залішняга попыту. Гэта, у сваю чаргу, выкліча значны перагрэў эканомікі, — папярэджвае Анатоль Харытончык. — Разрыў выпуску чакаецца станоўчым у бягучым годзе — у раёне 3-4%, у будучым годзе дынаміка выпуску аслабне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.