Патаннелі білеты ў Польшчу па трох чыгуначных маршрутах

З 15 ліпеня патаннелі білеты ў Польшчу па трох чыгуначных маршрутах. Такое рашэнне прыняла Беларуская чыгунка па ўзгадненні з калегамі з Польшчы.

Як інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі, уводзіцца фіксаваны кошт праезду на цягніках па маршрутах Гродна — Беласток, Гродна — Элк і Гродна — Малкінія. У выніку квіткі ад Гродна да Беластоку патаннелі ў 2,4 разы. Калі іх купляць у Беларусі, дык давядзецца заплаціць 120 155 рублёў, калі ў замежжы — 7 еўра.

Праезд з Гродна да Элка патаннее ў 2,7 разы і складзе 171 650 рублёў (пры набыцці за мяжой — 10 еўра), з Гродна ў Малкінію — у 2,5 разы і складзе 171 650 рублёў (10 еўра).

Адзначаецца, што мэта новаўвядзення — павышэнне канкурэнтаздольнасці і прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак.


Фота: ria.ru