Пасля затрымання жанчыну прымусілі цалаваць чырвона-зялёны сцяг
Жанчына вымушана была сказаць, што "прымае палітыку краіны" / t.me/viasna96/
Пасля затрымання жанчыну прымусілі цалаваць чырвона-зялёны сцяг і сказаць, што яна "любіць сваю Беларусь". Відэа з'явілася ў адным з тг-каналаў сілавікоў.
Сцвярджаецца, што жанчына ў 2020-м удзельнічала ў акцыях пратэсту (яны праходзілі пад бел-чырвона-белымі сцягамі), а таксама пісала паведамленні ў "экстрэмісцкіх" чатах. Вядома, што ёй 54 гады, яна з Нясвіжа.
Сілавікі пішуць, што пасля запісу відэа жанчыну адпусцілі.