Пасля Вялікадня вырас курс беларускага рубля

Валюта
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 21 красавіка панізіліся курсы ўсіх асноўных валют.
Долар страціў больш з 1 капейку і апусціўся да мінімуму амаль за 1 год і 9 месяцаў. Курс еўра пасля страты 1,5 капейкі дэманструе пяцідзённы мінімум.
Вынікі валютных таргоў 21 красавіка:
Долары ЗША: 3,0453 (−0,0137 / −0,45%);
Еўра: 3,4895 (−0,0151 / −0,43%);
Расійскі рубель: 3,6799 −0,0001 / −0,00%);
Кітайскі юань: 4,1203 (−0,0138 / −0,33%).
Три месяцы таму, у дзень інаўгурацыі Дональда Трампа, 1 доллар каштаваў 3,4591 рубля. Ад 20 студзеня валюта ЗША патаннела на 41 капейку, ці амаль на 12%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.