Пасля скандалу з Беларуссю ЧЕ па футзале можа прыняць Славакія

Футзал, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Чэмпіянат Еўропы па футзале 2026 года можа прайсці ў Славакіі.
Славацкая федэрацыя футбола паведаміла пра падачу дакументаў на права правесці турнір, піша "Трыбуна". Канчатковае рашэнне ва УЕФА павінны прыняць не пазней за 3 ліпеня, бо на гэтую дату запланавана лёсаванне стыкавых матчаў.
Скандал з чэмпіянатам Еўропы па футзале ўзнік праз зборную Беларусі. Каманда нашай краіны прайшла кваліфікацыю паводле спартыўнага прынцыпу. Аднак Літва і Латвія, вызначаныя гаспадарамі турніру, адмовіліся прымаць на сваёй тэрыторыі зборную Беларусі.
Жаданне правесці турнір замест іх выказалі раней Францыя і Казахстан. Цяпер да спісу прэтэндэнтаў далучылася Славакія.
Чэмпіянат Еўропы па футзале пройдзе з 20 студзеня па 7 лютага 2026 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.