Пасля разносу Лукашэнкі кіно на "Беларусьфільме" здымае Азаронак

Рыгор Азаронак на здымках фільма / Мазырскі памежны атрад
Пасля разносу, які ўчыніў кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандр Лукашэнка, яе прадстаўнікі напрыканцы чэрвеня прыехалі здымаць кіно ў Гомельскую вобласць.
Праўда, як піша "Флагшток", у падыходах кіношнікаў нічога не памянялася. Гэта будзе чарговы прапагандысцкі фільм пра памежнікаў з працоўнай назвай "Душа арміі". У здымках прынмаюць удзел вайскоўцы Мазырскага памежнага атрада.
Аўтарам неігравога фільма выступае прапагандыст Рыгор Азаронак.
У анонсе стужкі пра яе гаворыцца так: "Фільм пра сілу і мужнасць людзей, якія кожны дзень знаходзяцца на мяжы. На мяжы паміж жыццём і смерцю. Унікальныя падзеі, захапляльныя трэніроўкі і спецаперацыі, кранальныя асабістыя гісторыі — пра ўсё гэта раскажа фільм".
Дарэчы, вайскоўцы менавіта Гомельскай памежнай групы, да якой належыць Мазырскі атрад, не перашкаджалі расійскім войскам перасці беларуска-ўкраінскую мяжу. Таксама яны не заміналі расійскім марадзёрам увозіць на тэрыторыю Беларусі прысвоеную маёмасць украінцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.