Пасланне Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту цягнулася паўтары гадзіны
З пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка выступаў паўтары гадзіны. Гэта менш, чым было, напрыклад, у 2015 годзе — тады кіраўнік дзяржавы выступаў з пасланнем дзве гадзіны.
Неспадзявана для ўсіх тэле- і радыётрансляцыя завяршылася непасрэдна пасля выступу Лукашэнкі. Традыцыйныя пытанні дэпутатаў да кіраўніка дзяржавы і яго адказы засталіся недаступнымі для грамадскасці.