Пасажырскі цягнік "Мінск — Віцебск" уляцеў у статак кароў
Беларуская карова / БрестСити
Позна ўвечары 1 траўня на чыгунцы ўчастка Віцебск — Полацк пасажырскі цягнік "Мінск-Віцебск" уляцеў у статак кароў, паведамляе @belrw_official.
У момант інцыдэнту ў цягніку знаходзілася 85 пасажыраў. Ніхто не пацярпеў. З прычыны здарэння цягнік спазніўся на паўтары гадзіны.
Пра ахвяры сярод кароў не паведамляецца, як і тое, чаму жывёлы апынуліся на рэйках у 22:53 па мясцовым часе.