Парывісты вецер прагназуюць у Беларусі ў чацвер

Сіноптыкі прагназуюць моцны парывісты вецер

Сіноптыкі прагназуюць моцны парывісты вецер / freepik.com

У чацвер, 11 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па захадзе краіны пройдуць дажджы, месцамі — з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень — парывісты, на захадзе месцамі — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад +7 па паўночным усходзе да +19 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Удзень паветра прагрэецца да 20-25 градусаў вышэй за нуль, па захадзе Беларусі месцамі будзе 17-19 градусаў цяпла.

У пятніцу, 12 верасня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы ў асобных раёнах па захадзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці парывісты, уначы месцамі па захадзе — моцны парывісты.

Удзень тэрмометры пакажуць 15-22 градусы цяпла, месцамі па краіне чакаецца да +25 градусаў.

Парывісты вецер прагназуюць у Беларусі ў чацвер
Прагноз надвор'я на 11 верасня / Белгідрамет
Парывісты вецер прагназуюць у Беларусі ў чацвер
Прагноз надвор'я на 11 верасня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.