Партугалія хоча выслаць беларусаў, якія ўцяклі ад вайны і рэпрэсій

Віза Партугаліі

Віза Партугаліі / Vizam.az

Партугальскае агенцтва па пытаннях інтэграцыі, міграцыі і прытулку абавязала некаторых беларускіх актывістаў пакінуць краіну цягам 20 дзён, піша мясцовае выданне Sic Noticias.

Гаворка ідзе пра грамадзян Беларусі, якія жылі ва Украіне, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі, і ўцяклі ад вайны ў Партугалію.

У агенцтве паведамілі, што рашэнне, якое прадпісвае добраахвотна пакінуць Партугалію, можа атрымаць любы чалавек са статусам часовай абароны незалежна ад узросту.

У падобную сітуацыю трапілі і некаторыя ўкраінцы, чые дзеці нарадзіліся за межамі краіны і маюць падвойнае грамадзянства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.