Парэзаны вясковец схлусіў следству, каб не “здаць” сваю сужыцельку
Сказаў, што ўпаў на граблі і выпадкова атрымаў раненне.
У Ваўкавыскім раёне бытавы скандал паміж грамадзянскімі мужам і жонкай выліўся ў панажоўшчыну. Жанчына падчас сваркі схапіла нож і ўдарыла ім мужчыну ў жывот. Пацярпелага шпіталізавалі ў лякарню. Там ён сказаў медыкам, што быў п’яны і выпадкова ўпаў на граблі. Вясковец не хацеў “здаваць” сваю блізкую сяброўку.
Аднак медыкі і следчыя, якія зацікавіліся інцыдэнтам, не паверылі мужчыне. Паступова высветліліся ўсе акалічнасці здарэння. Мужчына прыйшоў дадому нецвярозым і збіраўся піць далей, але яго сужыцельцы не спадабалася такая ідэя і яна забрала ў мужчыны бутэльку. З гэтага і пачаўся сямейны скандал, а потым жанчына схапілася за нож.
Цяпер на яе завялі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.
Фота з архіву