Памёр жыхар Жыткавічаў, дзе спярша знайшлі каранавірус, а потым абверглі

Памёр жыхар Жыткавічаў, дзе спярша знайшлі каранавірус, а потым абверглі

У ноч на 12 красавіка ў гомельскім шпіталі памёр 63-гадовы жыхар Жыткавічаў Мікалай Цярэня, перадае Радыё "Свабода". 

Мужчына працаваў на маторабудаўнічым заводзе. У сакавіку ў супрацоўніцы прадпрыемства выявілі каранавірус. Але пазней у Мінздароўя абверглі гэтыя звесткі.

Сын Мікалая Віталь Цярэня расказаў, што бацьку стала кепска 6 красавіка: у яго паднялася тэмпэратура. Мужчыну паклалі ў раённую клініку з дыягназам "двухбаковая пнеўманія. "У пятніцу яго забралі ў Гомель. У суботу патэлефанавалі адтуль, што ён памёр. Сказалі, што адмовіліся працаваць ныркі і сэрца", — кажа Віталь Цярэня.

У Жыткавічах у раённая лякарні ляжаць маці і пляменніцы Віталя Цярэні. Медыкі запэўніваюць, што ў іх тэсты на каранавірус адмоўныя.

Каранавірус у супрацоўніцы маторабудаўнічага завода выявілі 22 сакавіка. Яе паклалі з пнеўманіяй у Гомельскую супрацьтуберкулёзную лякарню. Потым чыноўнікі Мінздароўя заявілі, што наступныя тэсты на каранавірус паказалі адмоўны вынік. Тым не менш завод апрацоўвалі дэзінфекцыйнымі сродкамі. Жанчына дагэтуль лечыцца ў гомельскай лякарні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.