Памёр Леў Рубінштэйн, які патрабаваў спыніць пераслед беларусаў
Леў Рубінштэйн / Архіў паэта
Пра смерць вядомага рускага паэта Льва Рубінштэйна у сваім ЖЖ паведаміла 14 студзеня яго дачка Марыя.
Некалькі дзён таму ў цэнтры Масквы мужчыну збіў аўтамабіль. Пасля ў вельмі цяжкім стане ён знаходзіўся ў рэанімацыі НДІ імя Скліфасоўскага.
Леў Рубінштэйн — адзін з заснавальнікаў і лідараў маскоўскага канцэптуалізму.
У верасні 2020 года паэт падпісаў ліст у падтрымку пратэсных акцый і патрабаваў спыніць пераслед беларусаў, “уся віна якіх у спробе публічна выразіць сваё меркаванне”.
У сакавіку 2022 года Лев Рубінштэйн падпісаў адкрыты ліст, які асуджае расійскае ўварванне ва Украіну.