Паміж Мінскам і Вільняй наладзяць хуткаснае чыгуначнае злучэнне

У Мінску 15-16 красавіка прайшло пасяджэнне беларуска-літоўскай рабочай групы па ўзаемадзеянню ў транзітна-транспартнай сферы. У ёй паўдзельнічалі першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўген Рагачоў і віцэ-прэм'ер транспарту і камунікацый Літвы Саўлюс Гірдаўскас.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, была абмеркаваная рэалізацыя сумесных дзеянняў па арганізацыі хуткаснага чыгуначнага злучэння паміж Мінскам і Вільняй. Між іншым, будзе электрыфікаванае злучэнне Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа — Кяна — Новая Вільня, а таксама ўведзеныя ў эксплуатацыю хуткасныя электрацягнікі.

Дарэчы, летась цягнікамі паміж Беларуссю і Літвой было перавезена больш за 356 тысяч пасажыраў.

Фота: Delfi