Памежны камітэт абвяргае адсылку памежнікаў на мяжу з Расіяй

Памежны камітэт абвяргае адсылку памежнікаў на мяжу з Расіяй

Дзяржаўны памежны камітэт абверг інфармацыю "Нашай Нівы", быццам на мяжу з Расіяй высылаюць сотні памежнікаў. 

"З нагоды чутак: афіцыйна заяўляем, што Дзяржаўным памежным камітэтам на бягучы момант ніякіх рашэнняў у дачыненні да ўстанаўлення памежнага кантролю на беларуска-расійскім участку мяжы не прымалася", — цытуе TUT.by заяву ведамства.

На мяжы з Расіяй ёсць беларускія памежнікі, кажыць у Памежным камітэце. Але яны працуюць разам з мытнікамі і міліцыянтамі, каб выяўляць кантрабанду. Пра адпраўку соцень чалавек на ўсходнюю мяжу гаворкі не ідзе.

Як паведамлялася раней, сёння з 00:00 Расія закрыла мяжу з Беларуссю да 1 траўня ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Расияне пускаюць праз мяжу толькі суайчыннікаў і некаторыя катэгорыі замежнікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.