Палітвязня Дзяніса Сальмановіча перавялі з калоніі ў турму

Дзяніс Сальмановіч / t.me/viasna96/
Палітвязня Дзяніса Сальмановіча перавялі з калоніі ў турму. Восенню 2022-га ён быў асуджаны ў Брэсце на 10 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму (артыкулы — "удзел у тэрарганізацыі", "удзел у экстрэмісцкім фармаванні", "грубае парушэнне парадку", "распальванне варажнечы" і "заклікі супраць нацыянальнай бяспекі").
Сальмановіч адбываў сваё пакаранне ў папраўчай калоніі №3 "Віцьба". Нягледзячы на праблемы са здароўем, яго адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Нядаўна праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што палітвязня перавялі у турму № 4 у Магілёве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.