"Пагроза абвальвання адсутнічае": чыноўнікі — пра басейн у мінскай Малінаўцы
Басейн у Малінаўцы / dryzhba.neptunbassin.by
Басейн "Дружба" ў мінскім мікрараёне Малінаўка працягвае працаваць у поўным аб'ёме, паведамляюць "Мінск-Навіны".
У будынку цяпер абследуюць тэхнічны стан канструкцый, высвятляюць прычыны ўтварэння расколін на сценах і прасадкі асновы пад падлогай. Пра гэта журналістам заявілі ў Мінгарвыканкаме.
Фатаздымкі з басейна днямі з'явіліся ў інтэрнэт-СМІ. На іх бачныя вялікія расколіны на сценах. Паведамляецца, што гэтыя расколіны з'явіліся ў мужчынскай і жаночай распранальнях.
Аднак у Мінгарвыканкаме заяўляюць, што паводле інфармацыі экспертаў пагрозы абвальвання будаўнічых канструкцый няма.
Басейн у Малінаўцы / onliner.by
Басейн у Малінаўцы / onliner.by
Басейн у Малінаўцы / onliner.by
Басейн у Малінаўцы / onliner.by
Басейн у Малінаўцы / onliner.by