Надвор'е зможа нас здзівіць: будуць снег і моцны вецер

Надвор'е на пачатку тыдня / @rubanau_collage
Тыдзень пачнецца снегам і моцным паўночным ветрам, папярэдзілі беларусаў сіноптыкі. Гідраметцэнтр распавёў, якім будзе надвор'е ў бліжэйшыя дні.
У панядзелак, 7 красавіка, ноччу і раніцай на ўсходзе Беларусі пройдзе моцны снег, а днём амаль ва ўсіх абласцях будзе дзьмуць халодны вецер з парывамі 15-18 м/с. Месцамі можна будзе нават убачыць завіруху. Днём тэмпература не падымецца вышэй за -1..+5°C, хіба што на захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +7°C.
У аўторак, 8 красавіка, на нас будуць зрушвацца фронтальныя падзелы з поўначы Скандынавіі. Амаль па ўсёй Беларусі пройдзе снег ці мокры снег. На дарогах месцамі будзе слізка. Ноччу месцамі пахаладае да -11°C. Днём слупок тэрмометра не падымецца вышэй за +6°C.
У сераду, 9 красавіка, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу зноў пройдзе снег, і на дарогах застанецца галалёдзіца. Вецер паўночны і моцны. Ноччу мароз будзе трымацца ў межах -3..-10°C, а днём паветра прагрэецца да +1..+8°C.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.