Падрабязнасці справы пра "залатую" картку: што купляў рабочы на мільярды

Мужчына здымаў з карткі грошы, але з-за збою іх спісанне не фіксавалася. Атрымлівалася, што на "залатой" картцы заставалася адна і тая ж сума, якую мужчына здымаў сотні разоў! Распачатая крымінальная справа за "махлярства ў асабліва буйным памеры". Мужчыне пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.  



Газета "СБ. Беларусь сегодня" паведамляе новыя падрабязнасці гэтай гучнай справы. Высветлілася, што ўладальнік "чароўнай" карткі траціў свае мільярды на "вялізную колькасць дарагой бытавой тэхнікі". Цяпер на яе, як і на ўсю яго маёмасць, накладзены арышт.



Следчыя збіраюцца праверыць версію, што фігурант крымінальнай справы сам тэлефанаваў у банк і распавядаў пра дзіўныя паводзіны сваёй банкаўскай карткі, але там ніяк на гэта не адрэагавалі.
 

Фота — ria.ru