Падчас пажару ў будынку інтэрната ў Бялынічах пацярпелі два чалавекі
Ратавальнікі ў інтэрнаце / mogilev.mchs.gov.by
Падчас пажару ў будынку інтэрната ў Бялынічах пацярпелі два чалавекі. Здарэнне адбылося ў сераду. Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца, пабачылі шчыльнае задымленне на першым паверсе. Яны выратавалі 10 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Было эвакуявана 38 чалавек.
Падчас ліквідацыі пажару ў фае інтэрната ратавальнікі знайшлі 42-гадовага мужчыну і 11-гадовую дзяўчынку. Іх шпіталізавалі з апёкамі і атручваннем чадным газам.
Спецыялісты высвятляюць, што стала прычынай пажару.