Падчас пажару ў Баку ў наркалагічным цэнтры загінулі дзясяткі чалавек
Падчас пажару ў Баку ў будынку рэспубліканскага наркалагічнага цэнтра загінулі дзясяткі чалавек. Спачатку паведамлялі пра 30 загінулых, пазней — пра 24-26 чалавек. Узгаранне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы 2 сакавіка ў аддзяленні, у якім лечацца ляжачыя пацыенты. Больш за 30 чалавек паспелі эвакуяваць. У некаторых з іх атручванне прадуктамі гарэння, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.
У сумеснай заяве Генпракуратуры, МНС і МУС Азербайджана прычынай пажару названыя непаладкі ў электрасетцы.