Пад забарону ў Беларусі трапілі дзіцячыя батончыкі папулярнага брэнда з Расіі

Батончык "Фрутаняня"

Батончык "Фрутаняня" / zhivika.ru

У Беларусі забаранілі прадаваць батончыкі папулярнага расійскага брэнда "Фрутаняня". Адпаведнае рашэнне прынялі ў Дзяржстандарце.

Батончыкі "Фрутаняня", як выявілі эксперты, не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза аб бяспецы харчовай прадукцыі і харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў. У іх знайшлі кансервант дыяксід серы, недапушчальны пры вытворчасці дзіцячага харчавання. Гэтае рэчыва можа выклікаць алергічныя рэакцыі. Акрамя таго яно проціпаказанае пры асобных захворваннях.

Таксама Дзяржстандарт забараніў два віды дзіцячага жэле — са смакам манга і вінаграда "МЯКА ЖЕЛЯКА" гандлёвай маркі ZVN і з шыпучай карамеллю "Соска крутышка пудинг" гандлёвай маркі BK. У складзе гэтых прадуктаў таксама выявілі шкодныя харчовыя дабаўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.