Пад Мінскам адкрыўся абноўлены музей авіяцыі і касманаўтыкі
"Рок за Баброў" у Ліпках / rock.bobrov.by
Пад Мінскам адкрыўся абноўлены музей авіяцыі і касманаўтыкі. Падзею прымеркавалі да 90-годдзя Мінскага аэраклуба ДТСААФ.
19 кастрычніка ўсе ахвочыя могуць прыехаць у Ліпкі, каб паглядзець на палёты і скачкі з парашутам.
Для наведвальнікаў працуюць разнастайныя гандлёвыя кропкі.
Каб пад'ехаць да аэрадрома "Ліпкі", арганізаваныя дадатковыя аўтобусы ад станцыі метро "Барысаўскі тракт".
Авіяшоў стартуе ў 12:00.