Пацярпелыя праз аварыю на Беларуськаліі застаюцца ў цяжкім стане
Дактары ратуюць пацыентаў пасля аварыі / t.me/minzdravbelarus
Пацярпелыя ў выніку аварыі на Беларуськаліі застаюцца ў стабільна цяжкім стане. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм канал Міністэрства здароўя.
"Стан усіх чатырох пацыентаў расцэньваецца як стабільна цяжкі. У двух пацярпелых цяжкія інгаляцыйныя траўмы, ім праводзіцца ШВЛ, у дваіх — адзначана нязначнае паляпшэнне. Супрацоўнікі Рэспубліканскага апёкавага цэнтра ГКБХМД выкарыстоўваюць розныя сучасныя методыкі для лячэння падобных траўм.
Пра аварыю на прамысловай пляцоўцы 4-га рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій" стала вядома 31 кастрычніка. На адкрытай пляцоўцы цэха мембраннага электролізу разарвалася пустая ёмістасць з-пад салянай кіслаты, праз што пацярпела некалькі чалавек.
Як паведамляюць на прадпрыемстве, Салігорск не трапляе ў зону хімічнага заражэння пры выкідзе салянай кіслаты.