На "Беларуськаліі" разарвала ёмістасць з-пад салянай кіслаты, ёсць пацярпелыя

Здарэнне на "Беларуськаліі"

Здарэнне на "Беларуськаліі" / МНС

Надзвычайнае здарэнне адбылося на прамысловай пляцоўцы 4-га рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій".

Як паведамляюць у прэс-службе МНС, на адкрытай пляцоўцы цэха мембраннага электролізу разарвалася пустая ёмістасць з-пад салянай кіслаты. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі чатыры чалавекі.

Пры гэтым была пашкоджаная суседняя ёмістасць з салянай кіслатой.

На месцы здарэння працуюць восем адзінак тэхнікі МНС.

У прэс-службе Мінздароўя заявілі, што ўсе пацярпелыя з хімічнымі апёкамі і камбінаванымі траўмамі знаходзяцца ў салігорскай бальніцы.

Для аказання дапамогі на месца здарэння выехалі чатыры брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Таксама ў Салігорск накіравалі медыцынскую брыгаду ў складзе камбустыёлага, траўматолага і рэаніматолага для дапамогі пацярпелым падчас інцыдэнту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.