Па Віцебску можа бегаць воўк, папярэджваюць у гарвыканкаме
Воўк, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У розных раёнах Віцебска жыхары бачылі дзікую жывёлу, падобную да ваўка. Пра гэта гаворыцца ў тэлеграм-канале гарвыканкама.
З гэтай нагодзе ў Віцебску арганізавалі кругласутачныя міліцэйскія патрулі. Міліцыянтаў суправаджае егер са спецабсталяваннем, каб злавіць жывёлу.
"Віцебскі гарвыканкам просіць гараджан праяўляць пільнасць і асцярожнасць: ні ў якім разе не набліжацца да жывёлы, не кантактаваць з ёй, не пакідаць без нагляду дзяцей на гульнявых пляцоўках, забяспечыць іх кантроль пры перамяшчэнні па вуліцах горада", — заклікаюць чыноўнікі.
Пры выяўленні дзікай жывёлы просяць паведаміць у міліцыю на нумар 102.