Па-беларуску выйшлі псіхалагічныя хіты Вольгі Прымачэнка

"З табой я дома" і "Пяшчотна да сябе" / shafa-minsk.by
У “Кніжнай шафе” цяпер можна набыць на беларускай мове псіхалагічныя бестселеры Вольгі Прымачэнка "З табой я дома" і "Пяшчотна да сябе".
У кнізе "З табой я дома" аўтарка гаворыць пра тое, як кахаць і заставацца вернымі сабе — саграваць адно аднаго цяплом, не згараючы дашчэнту. Кніга дапаможа самотным і тым, хто заблытаўся ў сваіх пачуццях, суцешыць тых, хто расстаўся.
"Пяшчотна да сябе" — гэта новы погляд на любоў да сябе. Кніга-медытацыя, якая заклікае да ўнутранай размовы і дапамагае пачуць уласны голас сярод мноства іншых. У канцы кнігі чытача чакае 31-дзённая праграма пяшчоты да сябе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.