Выйшла ўнікальная анталогія беларускай турэмнай паэзіі

Ад Міцкевіча да Геніюш / kamunikat.net
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выдаў анталогію класічнай беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”, укладальнікам якой стаў літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
Кніга сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагераў, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў.
Тэксты ахопліваюць больш за 100-гадовы перыяд: ад філамацкіх 1820-х гадоў, калі ў Вільні былі зняволеныя Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, — да гулагаўскай лірыкі асуджаных пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.
Усяго анталогія змяшчае творы 35 аўтараў, напісаныя ва ўмовах пазбаўлення волі. Гэта вершы Кастуся Каліноўскага, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Ганны Новік, Ларысы Геніюш, Максіма Танка.
Вершы ў кнізе адлюстроўваюць эмацыйны стан паэтаў-палітвязняў, іх мары і чаканні, жыццёвыя прынцыпы. Але перадусім — унутраную свабоду, якой часта не ставала тым пісьменнікам, што былі на волі.
Кнігу можна набыць у інтэрнэт-краме Kamunikat.shop.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.