Ноччу Літва закрывала мяжу з Беларуссю і аэрапорт праз шары

Беларуска-літоўская мяжа

Беларуска-літоўская мяжа / Мытны камітэт Беларусі

Літоўская памежная служба ноччу закрывала мяжу з Беларуссю і аэрапорт Вільнюса праз невядомыя аб’екты ў небе.

Магчыма, гэта былі паветраныя шары, якія ляцелі са боку Беларусі. Іх часта выкарыстоўваюць для перавозкі кантрабанды праз мяжу. Два пункты пропуску на беларускай мяжы былі зачыненыя больш за тры гадзіны.

Праз паведамленні аб шарах аэрапорт Вільнюса давялося закрыць у трэці раз на гэтым тыдні, паведамляе літоўскае выданне LRT. Паводле дадзеных Літоўскага аэрапорта, сітуацыя закранула каля 3,5 тыс. пасажыраў. Чатыры рэйсы былі адмененыя, сем перанакіраваныя, а пасажыры яшчэ чатырнаццаці могуць сутыкнуцца са зменамі ў раскладзе.

Улады Літвы раней заяўлялі, што гатовы закрыць мяжу на больш працяглы тэрмін, калі сітуацыя з метэазондамі паўторыцца. На гэтым тыдні Вільнюс адправіў у Мінск ноту пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.