Міністр транспарту: ям на дарогах у Беларусі практычна не засталося

Яма на дарозе

Яма на дарозе / t.me/gomel_region_gov/

На дарогах у Беларусі практычна не засталося ям. Так лічыць міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

Министр транспорта: ям на дорогах в Беларуси практически не осталось

У інтэрв’ю да Дня аўтамабіліста і дарожніка чыноўнік заявіў, што ямачны рамонт дарог у Беларусі выконваецца цягам усяго года. "Разам з тым можна сказаць, што на сённяшні дзень мы з гэтай праблемай практычна справіліся, — дадаў міністр. — На фоне значнага павелічэння за апошнія гады аб’ёмаў рамонту дарожных пакрыццяў змяншаецца колькасць ямачнасці на дарогах.

Эфектыўнасць такога падыходу паказаў сёлетні выхад з зімы. Так, на пачатак 2025 года колькасць ямачнасці на дарогах агульнага карыстання скарацілася ў тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Спадзяемся захаваць гэтую тэндэнцыю і надалей".

Такім чынам, "колькасць ямачнасці", паводле міністра, змяншылася ў тры разы. А вы заўважылі гэта на тых дарогах, па якіх ездзіце?

Што да фінансавання, дык, паводле Ляхновіча, у Беларусі з кожным годам выдаткоўваецца ўсё больш сродкаў на рамонт і рэканструкцыю дарог. У 2022 годзе на гэта было вылучана 930 млн рублёў, а ў 2025-м — ужо больш за 2,3 млрд. У наступным годзе на рамонт дарог плануюць выдаткаваць 2,5 млдр рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.