Частка аўтобусных рэйсаў у Польшчу зменіць маршрут

Пункт пропуску "Брэст"

Пункт пропуску "Брэст" / sb.by

Некаторыя рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Польшчу зменяць маршрут і паедуць праз пункт пропуску "Бераставіца". Такое рашэнне прыняў Мінтранс, каб разгрузіць памежны пераход у Брэсце.

Некалькі гадоў на беларуска-польскай мяжы дзейнічаў толькі адзін пункт пропуску — у Брэсце. Праз яго дазвалялася ехаць усім перавозчыкам, у тым ліку і тым, хто меў дазволы на перасячэнне мяжы ў пунктах пропуску "Брузгі" ці "Бераставіца".

17 лістапада Польшча адкрыла яшчэ два пераходы на мяжы. У тым ліку быў адкрыты пераход "Бераставіца", праз які дазволены рух аўтобусаў. Гэта падштурхнула Мінтранс пераразмеркаваць нагрузку паміж пунктамі пропуску.

Перавозчыкі з дазволамі на перасячэнне мяжы ў "Брузгах" ці "Бераставіцы" змогуць перасякаць мяжу ў Брэсце толькі да 15 снежня. Ад 16 снежня яны будуць абавязаныя ехаць толькі праз пункт пропуску "Бераставіца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.