У Беларусі задумалі прыгарадныя маршруткі замяніць электробусамі

“Белкамунмаш” падзяліўся планамі

“Белкамунмаш” падзяліўся планамі / Скриншот видео

Пасля разносу на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён раскрытыкаваў сітуацыю з прыгараднымі маршруткамі, чыноўнікі і дырэктары прадпрыемстваў кінуліся выконваць даручэнні.

Так “Белкамунмаш” падзяліўся планамі па выпуску абноўленых электробусаў, якія прызначаны замяніць маршрутныя таксі. Як распавёў намеснік гендырэктара холдынга Алег Быцко, новыя электробусы спраектаваныя з улікам умоў прыгарада. У іх з’явяцца рамяні бяспекі, а таксама сядзенні павышанай камфортнасці. Корпус будзе значна ўзмоцнены, а запас ходу плануецца павялічыць да 250 кіламетраў, забяспечыўшы магчымасць экспрэс-зарадкі.

В Беларуси задумали пригородные маршрутки заменить электробусами

Пасля пачатку эксплуатацыі, якая плануецца ў 2026 годзе, электробус чакае яшчэ больш глыбокая мадэрнізацыя. Але ж яе падрабязнасцямі Алег Быцко не падзяліўся.

У першую чаргу абноўлены транспарт пачне курсіраваць паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі. Першы маршрут паедзе ў Смалявічы. Таксама выпрабаваць новыя электробусы плануюць і на тэрыторыі БелАЭС — там яны будуць перавозіць работнікаў станцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.