Кіраўніцтва чыгункі сустрэлася з манапалістам у сферы кантэйнерных перавозак

Гаворка ішла пра транзіт беларускага калію ў Кітай па чыгунцы

Гаворка ішла пра транзіт беларускага калію ў Кітай па чыгунцы / ipait.by

У Мінску адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з кіраўніцтвам ААТ "АТЛК ЕРА" — манапольнага аператара транзітных кантэйнерных перавозак па маршруце Кітай — Еўропа — Кітай. Адна з тэм сустрэчы — лагістыка перавозкі калійных угнаенняў у кантэйнерах у кірунку Кітая, паведамляе "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".

У прыватнасці, абмяркоўвалася пытанне забеспячэння падстаўкі парожняга кантэйнернага парку, уключаючы брэсцкі кірунак. Прадстаўнікі "АТЛК ЕРА" заявілі пра гатоўнасць узяць на сябе арганізацыю паставак кантэйнераў пад калій, аднак, на думку супольнасці, рэальная гатоўнасць інфраструктуры і вагоннага парку выклікае сумневы.

Адзначаецца, што роля БелЧыгункі абмежавалася назіральнай, а не каардынатарскай. Па выніках нарады, якая задумвалася як стратэгічная, новых дамоўленасцяў па развіцці кантэйнерных маршрутаў і перавозкі калійнай прадукцыі ў Кітай дасягнута не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.