Супольнасць чыгуначнікаў: Расія вывозіць боепрыпасы з беларускіх складоў

РСЗА "Град", фота ілюстрацыйнае / creative commons
Расія пачала адгружаць боепрыпасы са складоў Беларусі, піша Супольнасць чыгуначнікаў.
"З 18 верасня пачаліся адгрузкі. Толькі за два апошнія тыдні верасня ў Расею магло сысці ад 55 да 83 тысяч артылерыйскіх стрэлаў", — паведамляюць у Супольнасці.
З Беларусі ў Расію адпраўляюць самыя запатрабаваныя для фронту тыпы боепрыпасаў — чыгуначнікі мяркуюць, што гэта 152-мм і 122-мм артылерыйскія снарады, а таксама боепрыпасы для РСЗА "Град".
Там таксама фіксуюць і сустрэчную плынь: у Беларусь увозіліся расійскія боепрыпасы іншай наменклатуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.