Мінскае “Дынама” абыграла “Нафтан”, “Славія” вырвала перамогу ў “Нёмана”
25 кастрычніка адбыліся матчы другога дня 26-га тура Вышэйшай лігі / "Динамо-Минск"
Праграму другога дня адкрыў матч у Наваполацку, дзе мясцовы “Нафтан” прымаў сталічнае “Дынама”. Гаспадары адкрылі лік ужо на другой хвіліне, скарыстаўшыся неразбярыхай у штрафной гасцей. Але мінчукі хутка адыграліся, а да перапынку ўжо вялі ў ліку 2:1. Фінальны свісток зафіксаваў перамогу гасцей з лікам 3:1.
У Мазыры “Славія” у канцоўцы матча вырвала перамогу ў “Нёмана” — 2:1. У бягучым чэмпіянаце каманда Кавалевіча ўжо прайграла 11 сустрэч. Такое здаралася толькі тройчы за ўсю гісторыю яго працы з клубам. А "Славія" упершыню за дзевяць гадоў абыграла дома "Нёман".
“Гомель” на сваім полі разграміў “Слуцк” — 4:1.
Завяршыла гульнявы дзень дэрбі паміж БАТЭ і “Тарпеда-БелАЗ”, у якім перамогу святкавалі барысаўчане — 1:0.
26 кастрычніка тур завершыцца трыма матчамі:
“Іслач” — “Дынама-Брэст”
“Маладзечна” — “Арсенал”
“Віцебск” — “МЛ Віцебск”