У Гродне распрадаюць маёмасць бізнесоўцы, які трапіў пад рэпрэсіі
 
  Крама "АўтаЗапчасткі" / Яндекс.Карты
У Гродне распрадаюць маёмасць бізнесоўцы, які трапіў пад рэпрэсіі. Гэта 25 лотаў запчастак розных брэндаў з крамы "АўтаЗапчасткі", якой валодаў Віктар Рукша.
Гісторыя пачалася больш за пяць гадоў таму. У краму да Рукшы падчас пратэстаў уварваліся сілавікі і затрымалі ў тым ліку яго супрацоўнікаў. Прадпрымальнік паскардзіўся на гэтыя дзеянні — і тады ўлады абвясцілі яму вайну.
Рукшу абвінавацілі ў сыходзе ад падаткаў. Бізнесоўцу пасадзілі, а яго справу знішчылі. Ён выйшаў з-за кратаў у сярэдзіне 2024 года, а яго маёмасць дагэтуль распрадаюць з малатка, піша Hrodna.Life.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
