Па Мінску будзе ездзіць антынаркатычны аўтобус
Аўтобус супраць наркотыкаў / Мінская міліцыя
У Мінску запусцяць незвычайны аўтобус. У ім сілавікі будуць расказваць пасажырам пра шкоднае ўздзеянне наркотыкаў.
Аўтобус будзе курсаваць па маршруце №43 (з ДС "Дружная" ў Сцяпянку) з 27 па 31 кастрычніка. Мэта акцыі — "звярнуць увагу мінчукоў на праблему наркаманіі ў молазевым асяроддзі".
У міліцыі кажуць, што маршрут выбралі невыпадкова: "Па дарозе размешчана шмат навучальных установаў і прадпрыемстваў".