OpenAI дазволіць эратычны кантэнт у ChatGPT для дарослых карыстальнікаў
Штучны інтэлект
Кампанія OpenAI плануе дазволіць выкарыстанне ў ChatGPT больш шырокага спектру кантэнту, у тым ліку эратычнага, заявіў яе кіраўнік Сэм Альтман.
Гэты кантэнт будзе даступны толькі дарослым карыстальнікам і, верагодна, дапаможа кампаніі прыцягнуць больш платных падпісчыкаў. Але крытыкі рашэння звяртаюць увагу на неабходнасць узмацнення дзяржаўнага рэгулявання праектаў, падобных да OpenAI.
"Як яны збіраюцца гарантаваць, што дзеці не змогуць атрымаць доступ да раздзелаў ChatGPT, прызначаных выключна для дарослых?" — цытуе BBC Джэні Кім, партнёрку юрыдычнай фірмы Boies Schiller Flexner.
На яе думку, тэхналагічныя кампаніі выкарыстоўваюць людзей як лабараторных трусаў для выпрабавання сваіх прадуктаў.