Новыя правілы ўезду ў ЕС пачнуць дзейнічаць з 12 кастрычніка

Новыя правілы ўезду ў ЕС пачнуць дзейнічаць з 12 кастрычніка

Новыя правілы ўезду ў ЕС пачнуць дзейнічаць з 12 кастрычніка

З 12 кастрычніка Еўрапейскі Саюз пачынае ўкараненне новай сістэмы ўезду і выезду (EES), якая заменіць штампаванне пашпартоў на збор біяметрычных дадзеных — адбіткаў пальцаў або выявы твару. Пра гэта паведаміла Еўрапейская камісія.

Пры першым уездзе ў ЕС трэба будзе зрабіць фота і адсканаваць адбіткі пальцаў. Гэтыя дадзеныя будуць захоўвацца ў сістэме тры гады, пасля чаго — выдаляцца. Пры наступным перасячэнні мяжы, калі ў вас ёсць біяметрычны пашпарт, кантроль будзе адбывацца аўтаматычна.

Зарэгістравацца ў біяметрычнай сістэме ЕС — EES — можна будзе нават загадзя праз мабільны дадатак.

Паведамляецца, што пасля канчатковага ўкаранення сістэмы ў біяметрычныя пашпарты перастануць ставіць штампы. Для ўладальнікаў звычайных пашпартоў нічога не зменіцца і ніякіх абмежаванняў не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.