Новы ўрад Польшчы адправіў у адстаўку кіраўніцтва дзяржаўных СМІ
Тэлеканал TVP Info часова адключылі / wyborcza.pl
Новы польскі ўрад адправіў у адстаўку кіраўніцтва дзяржаўных СМІ — грамадскага тэлебачання, радыё, а таксама інфармацыйнага агенцтва PAP.
У новым урадзе вінавацяць дзяржаўныя СМІ ў тым, што за восем гадоў улады партыі "Права і справядлівасць" яны сталі сродкамі прапаганды. Кааліцыя новага прэм'ера Дональда Туска абяцае стварыць новыя СМІ.
У выніку пасля апублікавання ўрадавай заявы спынілі сваё вяшчанне тэлеканалы TVP Info і TVP3. Не працуе таксама сайт TVPinfo. Паведамляецца, што гэта часова.