Новы тэракт у Лондане: фургон урэзаўся ў натоўп, загінула 7 чалавек

Новы тэракт у Лондане: фургон урэзаўся ў натоўп, загінула 7 чалавек

Новы тэракт адбыўся ў ноч на 4 чэрвеня ў Лондане: трое мужчын у фургоне наехалі на пешаходаў на Лонданскім мосце, а затым выйшлі з машыны на размешчаным непадалёк рынку Бора і сталі нападаць на мінакоў. Загінула 7 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Паліцыя ліквідавала зламыснікаў, паведамляюць замежныя СМІ.

Гэтыя падзеі сталі трэцім тэрактам у Вялікабрытаніі за мінулыя тры месяцы. У сакавіку адбыўся напад у Лондане, які забраў жыцці пяці чалавек — тэрарыст Халід Масуд накіраваў машыну на пешаходаў на Вестмінстерскім мосце, пасля чаго ля самога будынку парламента смяротна параніў паліцыянта.

22 траўня адбыўся тэракт у Манчэстэры падчас канцэрту амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ — тэрарыст-смяротнік ажыццявіў выбух, ад якога загінулі 22 чалавекі, у тым ліку 12 дзяцей. Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка “Ісламская дзяржава”.